Дата посещения:
28.05.2016
Маршрут:
Прудзішча-Шчорсы
Наблюдения:
На лясной дарозе Прудзішча-Шчорсы ў Налібацкай пушчы, побач з пляжам возера Кромань, на мінулым тыдні быў заўважаны мядзведзь. Яго пабачыла некалькі чалавек, якія 28 мая аўтамабілем ехалі на Кромань.
- Мядзведзь акурат пераходзіў дарогу. Калі мы яго пабачылі, то спыніліся. Ён таксама спыніўся, устаў на заднія лапы і праз некалькі секунд знік у гушчары. Мы паспрабавалі пад’ехаць бліжэй, каб лепш яго разглядзець, але мядзведзь, відаць, спалохаўся не менш, чым мы – распавядае сведка сустрэчы.
Адзін з пасажыраў паспеў зрабіць фотаздымак з адлегласьці ў некалькі дзесяткаў метраў.
Кіраўніцтва Налібацкага заказніка у траўні паведамляла, што паводле іх уліку, на пачатку мінулай зімы ў пушчы залягло ў "спячку" 7 мядзведзяў. У снежні-сакавіку Налібацкую пушчу прачэсвала больш за сотню нелегальных зборшчыкаў рагоў і ў выніку ў красавіку егеры заказніка не змаглі упэўнена зафіксаваць аніводнага мядзведзя. Ляснікі хваляваліся, што мядзведзяў напалохалі і яны ўцяклі.
паводле - http://www.nalibaki.org/2016/05/blog-post_31.html#more
Предложения по организации природоохранных мероприятий, решению локальных проблем:
Трэба сабраць меркаванні ад кіраўніцтва заказніка і інш. прыродаахоўных арганізацый - ці сапраўды мядзведзь пасля некалькіх гадоў прысутнасці ў Налібоцкай пушчы - ізноў імкліва знікае.
Были ли выявлены угрозы:
Сложно сказать
Email:
A.biely68@gmail.com