Ельня
Скачать в формате PDFКод:
Географические координаты:
Административная принадлежность:
Площадь:
Критерии:
Национальный природоохранный статус:
Международный природоохранный статус:
Карта ТВП:
Общее описание:
Буйнейшы ў Беларусі комплекс верхавых і пераходных балот са шматлікімі азёрамі, якія прыдаюць разнастайнасць аднатоннаму ландшафту. Па ўсім балоце раскіданы невялікія астравы, пакрытыя мелкаліставымі і яловымі лясамі. Большая частка балотнага масіву зарасла невысокай хвояй, але сустракаюцца і даволі значныя адкрытыя ўчасткі са шматлікімі дробнымі азёрамі і вокнамі чыстай вады. Расліннасць на балотнай частцы заказніка характэрная для верхавых балот і прадстаўлена хваёва-хмызнякова-сфагнавымі і хмызнякова-сфагнавымі супольнасцямі.
Балота Ельня размешчана на водападзеле рачных басейнаў. Цэнтральная яго частка ўзвышаецца над перыферыйнымі ўчасткамі на 7 метраў. Глыбіня тарфяной залежы ў сярэднім складае 3,8, а месцамі дасягае 8,3 метра. З балотнага масіву выцякаюць тры ракі, а ў яго не ўпадае ніводнай. На тэрыторыі балота налічваецца больш за 100 азёр, якія ўяўляюць сабой рэшткі існаваўшага некалі аднаго вялікага возера. Большасць з іх злучана паміж сабой рэкамі і пратокамі. Аснову воднага сілкавання балота складаюць грунтовыя воды і ападкі.
У выніку меліярацыі прылягаючых тэрыторый і часткі балота адбыліся істотныя змены гідралагічных умоў комплексу. Пракладка шматлікіх каналаў і выраўноўванне рэк прывялі да зніжэння ўзроўню грунтовых вод, што стала адной з асноўных прычын практычна штогадовых буйных пажараў на балоце. У апошнія гады на меліярацыйных каналах на балоце было пабудавана больш за 40 дамбаў, што прывяло да падняцця узроўня вады.
У сувязі з цяжкай даступнасцю і спецыфікай ландшафтаў (каля 60% лесу расце на балоце, а самі лясы характарызуюцца нізкай прадукцыйнасцю) тэрыторыя выкарыстоўваецца чалавекам абмежавана. Лесаэксплуатацыйныя работы вядуцца ў асноўным па перыферыі балотнага масіву і на мінеральных астравах, сельскагаспадарчая дзейнасць адсутнічае. Тэрыторыя выкарыстоўваецца як для прамысловых нарыхтовак, так і для аматарскага збору грыбоў і ягад. На азёрах мясцовае насельніцтва ловіць рыбу.
Флора сасудзістых раслін уключае 405 відаў, якія адносяцца да 233 радоў, 83 сямейств, 6 класаў, 5 аддзелаў. У тым ліку 5 відаў хвашчоў, 3 - дзеразы, 11 - папаратнікоў, 3 - голанасенных і 383 - кветкавых (пакрытанасенных), у тым ліку 103 – аднадольных і 280 - двухдольных раслін.
На тэрыторыі заказніка "Ельня" выяўлена 23 віда дрэў, 20 відаўхмызнякоў, 350 відаў травяністых раслін. Акрамя таго, у межах заказніка выяўлена і ідэнтыфікавана 86 відаў мохападобных і 50 відаў лішайнікаў.
Основные биотопы:
Верхавыя балоты (у тым ліку пашкоджаныя пажарамі) – 65,7%, лясы – 24% (у тым ліку: хваёвыя – 8,7%, шырокалісцёвыя – 8,7%, дробналісцёвыя – 14,6%), хмызнякі і рэдкалессе – 5,8%, іншыя землі – 4,5%.
Птицы:
На тэрыторыі заказніка сустракаецца 117 відаў птушак, 25 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Характэрная рыса балотнага масіву Ельня – наяўнасць разрэджаных калоній кулікоў на балоце і калоній чайкавых на азёрах. Ельня – месца гнездавання птушак, тыповых для комплексаў верхавых балот: чорнаваллёвага гагача Gavia arctica, пардвы Lagopus lagopus, залацістай сеўкі Pluvialis apricaria, сярэдняга кулёна Numenius phaeopus і куліка-селянца Tringa nebularia. Рэдкія для Беларусі ўвогуле, яны сустракаюцца тут у значнай колькасці. Акрамя іх на балоце гняздуюцца сокал-дрымлюк Falco columbarius і арол-вужаед Circaetus gallicus. Колькасць найбольш рэдкіх і значных відаў птушак прыведзена ў табліцы.
Балотны масіў Ельня мае вялікае значэнне як месца прыпынку мігрыруючых гусей, качак і, асабліва, жураўлёў на вясновых і восеньскіх пралётах. У гэты час на вадаёмах звычайныя і шматлікія гусі-гуменніцы Anser fabalis, белалобыя гусі Anser albifrons, качкі-свіцьвы Anas penelope, качкі-чыркі Anas querquedula; сустракаюцца таксама шэрая гусь Anser anser, гусь-піскулька Anser erythropus, качка-шылахвостка Anas acuta, савукі Mergus sp.
Другие группы животных:
Фауна наземных пазваночных уключае 7 відаў земнаводных, 5 відаў паўзуноў, 31 від млекакормячых (большасць з іх пражывае на перыферыйных участках балота ці наведвае яго ў пошуках корму). Адзначаецца высокая колькасць гадзюкі звычайнай Vipera berus.
Состояние редких видов птиц:
№ | Виды | Статус | Количество | Год/период оценки | Точность оценки | Тренды (2000-2011) | Критерий ТВП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гуменник | мг | 500-1000 ос | 2005-2011 | П | ||
2 | Гусь белолобый | мг | 2000-3000 ос | 2005-2011 | П | ||
3 | Куропатка белая | гн | 20 п | 2005-2011 | Э | ↓ | |
4 | Гагара чернозобая | гн | 2-5 п | 2005-2011 | П | ↔ | |
5 | Черный аист | гн | 3-4 п | 2005-2011 | П | ↔ | |
6 | Змееяд | гн | 0-2 п | 2005-2011 | П | ↓ | |
7 | Скопа | мг | + | 2005-2011 | П | ||
8 | Дербник | гн | 10-20 п | 2005-2011 | П | ||
9 | Чеглок | гн | 5 п | 2005-2011 | П | ↔ | |
10 | Журавль серый | гн | 30-50 п | 2005-2011 | Э | ↓ | B2 |
11 | Журавль серый | мг | 1600-4000 ос | 2005-2011 | Т | ↔ | A4i |
12 | Ржанка золотистая | гн | 50-120 п | 2005-2011 | Э | ↑ | |
13 | Веретенник большой | гн | 30-50 п | 2005-2011 | Э | ↔ | A1 |
14 | Кроншнеп большой | гн | 30-35 п | 2005-2011 | Э | ||
15 | Кроншнеп большой | гн | 10-30 п | 2005-2011 | Э | ↓ | B2 |
16 | Улит большой | гн | 30-50 п | 2005-2011 | Э | ||
17 | Чайка сизая | гн | 60-90 п | 2007-2011 | Т | ↓ |
Другие редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды:
Звяры: барсук Melesmeles.
Птушкі: гусь-пiскулька Anser erythropus, качка-шылахвостка Anas acuta, савук-луток Mergellus albellus, вялiкi савук Mergus merganser, арлан-белахвост Haliaeetus albicilla, арол-маркут Aquila chrysaetos, палявы лунь Circus cyaneus, малы арлец Aquila pomarina, стучок Lymnocryptes minimus, жоўтагаловы дзяцел Picoides tridactylus, балотная сава Asio flammeus, пугач Bubo bubo.
Насякомыя: Шчыгрынавы жужаль Carabuscoriaceus, рашэцісты жужаль Carabuscancellatus, жужаль менетрые Carabusmenetriesi, залацістаямачны жужаль Carabusclathratus, бліскучы жужаль Carabusnitens, аксамітніца юта Oeneisjutta, тарфянікавая жаўтушкаColiaspalaeno, альпійская перламутраўка Clossianathore.
Расліны: баранец звычайныHuperziaselago, бяроза карлікавая Betulanana, гімнакалея ўздутая Gymnocoleainflata, вярба чарнічная Salixmyrtilloides, касач бязлісты Irissibirica,журавіны дробнаплодныя Oxicoccusmicrocarpus, цыбуля мядзведжая Alliumursinum, марошка прысадзістая Rubuschamaemorus, увярэднік скіпертападобны Pedicularissceptrum-carolinum, асака малакветкавая Сarexpauciflora, сфагнум мяккіSphagnummolle, шпажнік чарапіцавыGladiolusimbricatus, лобарыя лёгачная Lobaria pulmonaria.
Угрозы:
Паніжэнне ўзроўню грунтовых вод у выніку пракладання каналаў сярод балота, выраўноўвання рэк і асушэння перыферыйных участкаў балота. Парушэнне гідрарэжыму прыводзіць да пачашчэння пажараў, змянення відавога саставу флоры, зарастання адкрытых участкаў балот хмызнякамі і лесам.
Выпальванне расліннасці і пажары. Пажары і паніжэнне ўзроўню грунтовых вод аказваюць істотны ўплыў на стан папуляцый птушак, якія тут гняздуюцца і спыняюцца падчас міграцый. У першую чаргу, у выніку пажараў змяншаецца плошча тыповых балотных экасістэм, а знішчэнне журавін значна змяншае кармавую базу для многіх відаў птушак.
Фактар неспакою. У апошнія гады рыбаловы і паляўнічыя пачалі ўсё часцей наведваць азёры. Гэта прыводзіць да разбурэння гнёздаў многіх відаў птушак, у тым ліку і занесеных у Чырвоную кнігу. Балота пачынае губляць сваю значнасць як месца канцэнтрацыі мігрыруючых гусей і жураўлёў. Адна з прычын такога становішча – зніжэнне ўзроўню грунтовых вод, што зрабіла балота больш даступным для чалавека вясной.
Нерэгламентаваны збор журавін прыводзіць да сур’ёзнага пашкоджання наглебавага покрыва і з’яўляецца яшчэ адным фактарам парушэння спакою жывёл.
Рекомендации по сохранению:
Для вырашэння пералічаных экалагічных праблем неабходна зрабіць шэраг захадаў:
- аптымізаваць гідралагічны рэжым балотнага комплексу шляхам перакрыцця каналаў, па якіх вада выцякае з балота;
- забараніць асушальныя работы як унутры, так і на перыферыі заказніка;
- арганізаваць кантроль за выкананнем забароны на паляванне на азёрах, якія з’яўляюцца буйнейшымі месцамі адпачынку мігрыруючых гусей;
- абмежаваць ці забараніць рыбную лоўлю на азёрах, дзе гняздуюцца рэдкія віды птушак;
Источники информации:
Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч., Івановскі У.В., Коваленок В.,Левы С.В., Лукшыц В.У., Якавец М.М.
Ключевые ботанические территори Беларуси / Под ред. О.М. Масловского, Г.А. Пронькиной. – М.-Мн. -: Бестиор, 2005. – 80 с.
Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Бірукоў В.П., Дарафееў А.М., Іваноўскі У.В., Казлоў В.П., Кузьменка У.Я., Скуратовіч А.М.).
Сушко Г.Г., Шкатуло В.В., Борок И.И. Редкие и охраняемые виды насекомых обитателей верховых болот Белорусского Поозерья // Красная книга Республики Беларусь: состояние, проблемы, преспективы: материалы международной научной конференции. – Витебск: УО “ВГУ им. П.М. Машерова”, 2011., с. 171-173.
Флора и растительность ландшафтного заказника «Ельня» / Д.Г. Груммо, О.В. Созинов, Н.А. Зеленкевич [и др.]; под ред. Н.Н. Бамбалова; Нац. акад. Наук Беларуси, Ин-т экспериментальной ботаники. – Минск: Минкстиппроект, 2010. – 200 с.: ил.
Яковец Н.Н. Мониторинг некоторых видов ржанкообразных заказника “Ельня”, занесенных в Красную книгу Республики Беларусь. // Биологическое разнообразие Белорусского Поозерья: современное состояние, проблемы использования и охраны: Материалы II Международной научно-практической конференции, Витебск, 2008 г., с. 281-283.
Составители :
* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
Фото:
Хранители
- Стань хранителем
- Сообщить об угрозе
- Визит-отчет
- Материалы для хранителей
- Кто такие хранители ТВП
- Список хранителей