Код:

Географические координаты:

Административная принадлежность:

Площадь:

Критерии:

Национальный природоохранный статус:

Международный природоохранный статус:

Карта ТВП:

Общее описание:

Буйны масіў забалочаных цяжкадаступных лясоў у басейне возера Чырвонае і пойме ракі Случ з’яўляецца адным з самых важных у краіне месцам гнездавання глабальна пагражаемага віду – вялікага арляца Aquila clanga – і цэлага шэрагу іншых рэдкіх відаў птушак. Жамчужынай тэрыторыі з’яўляецца буйнейшае возера Палесся – Чырвонае, альбо Княж-возера, як яго называюць мясцовыя жыхары.

Расліннасць у межах ТВП прадстаўлена ў асноўным чорнаальховымі лясамі, якія займаюць каля 70% тэрыторыі, на астатняй частцы распаўсюджаны нізінныя і пераходныя балоты.

Плошча акваторыі возера Чырвонае складае 43,8 км2, даўжыня берагавой лініі – 30,8 км, найбольшая глыбіня – 4 м. Берагі возера нізкія, затарфаваныя, дно сапрапельнае, на поўдні па мелкаводдзю пясчанае.

З захаду да возера прымыкаюць тарфяныя палі, на якіх вядзецца здабыча торфу. На частцы торфараспрацовак агульнай плошчай каля 2,5 тыс. га праводзіцца аднаўленне балот. Зараз гэтыя ўчасткі ўяўляюць сабой сажалкі, раздзеленыя дамбамі. Глыбіня вады ў іх вагаецца ад 0,5 да 1,5 м, у каналах – ад 1,5 да 3 м. Усё гэта стварае спрыяльныя ўмовы для гнездавання многіх відаў водна-балотных птушак.

Асноўныя тыпы выкарыстоўвання тэрыторыі – лесагаспадарчае і паляўнічае. Найбольш інтэнсіўна выкарыстоўваюцца лясы на землях ЛПГ «Ляскавічы», паколькі яны самыя даступныя і маюць найбольш прадуктыўны дрэвастой. Паляванне вядзецца на ўсёй тэрыторыі патэнцыяльнай ТВП. Вельмі папулярныя для палявання на вадаплаўных забалочаныя торфапляцоўкі, дзе зараз пабудавана паляўнічая база і вядуцца работы па стварэнню неабходнай інфраструктуры. Актыўна развіваецца і міжнародны паляўнічы турызм.

Возера Чырвонае і затопленыя тарфянікі арандуюцца пад аматарскае рыбалоўства. Арандатары праводзяць зарыбленне вадаёмаў, ажыццяўляюць кантроль за іх выкарыстоўваннем. Ва ўгоддзі мясцовае насельніцтва збірае ягады і грыбы, нарыхтоўвае дровы і сена.

Флора ТВП зараз моцна збеднена ў выніку дзейнасці чалавека. З фларыстычнага пункту гледжання найбольш каштоўнымі з’яўляюцца старыя шырокалісцёвыя і хвойныя лясы, якія растуць па сухіх градах сярод балот і насычаны рэдкімі відамі раслін. Прыродаахоўны інтарэс уяўляюць таксама нізінныя балоты і лугі, якія прымыкаюць да возера Чырвонае. Менавіта тут адзначана трысцяніца мурожнікавая Scolochloa festucacea – вельмі рэдкі від злакаў, які быў знойдзены ў Гомельскай вобласці ўпершыню. Цікава, што на ўчастках, забалочаных каля 15 гадоў назад, пачынаюць з’яўляцца рэдкія віды раслін, і можна меркаваць, што пры аднаўленні натуральнага гідралагічнага рэжыму адбудзецца паступовае з’яўленне раслінных супольніцтваў, якія раслі тут да асушэння.

Основные биотопы:

Лясы – 70% (большая частка чорнаальховыя), возера – 14,5%, другасна забалочанныя тарфянікі – 8%, поймавыя вільготныя разнатраўныя лугі – 5%, іншыя біятопы – 2,5%.

Птицы:

На ТВП гняздуецца 6 пар глабальна пагражаемага віду – вялікага арляца Aquila clanga. Тут таксама адзначана гнездаванне занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь шэрага жураўля Grus grus, чорнага бусла Ciconia nigra, арлана-белахвоста Haliaeetus albicilla, малога арляца Aquila pomarina, арла-вужаеда Circaetus gallicus, пугача Bubo bubo і беласпіннага дзятла Dendrocopos leucotos. Мяркуецца гнездаванне такога рэдкага віду, як барадатая кугакаўка Strix nebulosa. У зімовы час гэта тэрыторыя з’яўляецца паляўнічым участкам арла-маркута Aquila chrysaetos.

Другие группы животных:

Ядро фауністычнага комплексу утвараюць віды, экалагічна звязаныя з ляснымі і балотнымі экасістэмамі. У выніку малой асвоенасці і цяжкадаступнасці тэрыторыі тут жывуць найбольш рэдкія і экалагічна адчувальныя прадстаўнікі фауны рэгіёна, у тым ліку і пагражаемыя ў Еўропе віды: выдра Lutra lutra, рачны бабёр Castor fiber, рысь Lynx lynx, воўк Canis lupus, балотная чарапаха Emys orbicularis, квакша Hyla arborea.

Ва ўгоддзі жывуць практычна ўсе звычайныя віды млекакормячых: дзік Sus scrofa, казуля Capreolus capreolus, лось Alces alces, заяц-бяляк Lepus timidus, заяц-русак Lepus europaeus, андатра Ondatra zibethica, вавёрка звычайная Sciurus vulgaris, лісіца звычайная Vulpes vulpes, куніца лясная Martes martes, тхор лясны Mustela putorius, ласка Mustela nivalis, гарнастай Mustela erminea і іншыя.

Состояние редких видов птиц:

ВидыСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТренды (2000-2005)Критерий ТВП
1Выпь большаягн20-30 с2000-2005ЭB2
2Черный аистгн5 п2000-2005Т
3Орлан-белохвостгн3 п2000-2005Т
4Змееядгн5 п2000-2005Т
5Лунь полевойгн2 п2000-2005Т
6Малый подорликгн5-6 п2000-2005Т
7Подорлик большойгн6 п2000-2005ТA1
8Беркутзим+2000-2005П
9Скопагн0-1 п2000-2005Т
10Чеглокгн4-5 п2000-2005Т
11Погоныш малыйгн+2000-2005П
12Коростельгн+2000-2005П
13Журавль серыйгн3-5 п2000-2005П
14Дупельгн0-10 с2000-2005П
15Улит большойгн0-5 п2000-2005П
16Филингн3 п2000-2005Т
17Сыч воробьиныйгн+2000-2005П
18Неясыть бородатаягн0-2 п2000-2005П
19Сова болотнаягн+2000-2005П
20Дятел зеленыйгн> 2 п2000-2005П
21Дятел белоспинныйгн+2000-2005П
22Дятел трехпалыйгн+2000-2005П
23Мухоловка-белошейкагн+2000-2005П

Другие редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды:

не вядома.

Угрозы:

Асноўнымі відамі пагроз для прыродных супольніцтваў ТВП з’яўляюцца торфараспрацоўкі і звязанае з імі асушэнне, пажары і лесанарыхтоўкі.

У выніку асушэння і торфараспрацоўкі балотнага масіву «Булеў Мох» быў парушаны гідралагічны рэжым возера, адбылася трансфармацыя прылягаючых лясных супольніцтваў у збедненыя меліярацыйна-ўтвораныя фітацэнозы. Нягледзячы на тое, што старая торфараспрацоўка затоплена, гідралагічны рэжым тэрыторыі да гэтага часу цалкам не аднавіўся. Зараз торфаздабыча вядзецца на поўначы ад ТВП. Сучасныя пляцоўкі здабычы торфу прылягаюць непасрэдна да самых каштоўных участкаў лесу і парушаюць яго гідралагічны рэжым.

Негатыўны ўплыў на гідралагічны рэжым тэрыторыі аказваюць і меліярацыйныя каналы, якія праходзяць праз леса-балотны масіў.

Пажары з’яўляюцца вынікам парушэння гідралагічнага рэжыму, узнікшага з-за асушэння тэрыторыі. Найбольшую страту яны прыносяць у засушлівыя гады – толькі ў 2002 годзе тут выгарэла некалькі сотняў гектараў лесу. Так як дарожная сетка развіта слаба, тушыць гэтыя пажары вельмі цяжка.

Высечкі лесу з-за высокай забалочанасці тэрыторыі носяць абмежаваны характар і праводзяцца ў асноўным на ўзвышшах. Тым не менш, захоўваецца пагроза высечкі старых лясоў па ўскраінах балот і градах, якія з’яўляюцца месцамі пражывання і росту рэдкіх жывёл і раслін. Такія месцы неабходна ўзяць пад ахову.

Рекомендации по сохранению:

Для захавання аднаго з важнейшых у Беларусі месцаў гнездавання вялікага арляца неабходна прыдаць угоддзю статус рэспубліканскага ландшафтнага заказніка і распрацаваць шматгадовы план кіравання. Асабліва важна звесці да мінімуму, а пасля і ўвогуле выключыць негатыўны ўплыў торфаздабычы на гідралагічны рэжым ляснога масіву.

У перспектыве, па меры іх вываду з эксплуатацыі, трэба праводзіць затапленне тарфяных палёў на тэрыторыях, што прылягаюць да ўгоддзя.

Источники информации:

Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Астроўскі А.А., Дамброўскі В.Ч., Дзмітранок М.Р., Максіменкаў М.В., Скуратовіч А.М.)

Составители :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org

Фото:

Хранители

Новости

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru