Short-toed eagle / Circaetus gallicus

IBA Criteria:

Photo:

Learn more about the species :

IBA Map:

IBA list:

IBASeasonQuality of estimatePeriodQuality of estimateTrendsIBA criteria
1Al`manskija balotyB10-20 breeding pairs2008MediumB2
2AsviejaB2-3 breeding pairs2007Medium
3Balota Jel`niaB0-2 breeding pairs2005-2011Poor
4Balota MaročnaB4-6 breeding pairs2010-2011MediumB2
5Balota ZvaniecB1-2 breeding pairs2000-2004Good
6Biarezina-HajnaB2-4 breeding pairs2006-2011Medium
7Biarezinski zapaviednikB4-6 breeding pairs2008GoodB2
8Bielaviežškaja PuščaB+2003-2008Poor
9Brycalavičskaja PuščaB1-2 breeding pairs2005Poor
10ChavanščynaB2-3 breeding pairs2006Good
11Cikiny astravyB1-3 breeding pairs2000-2005Medium
12ČyrvonajeB5 breeding pairs2000-2005Good
13Čyrvony BorB+2005-2010Poor
14Dniepr floodplain Lojeŭ-ŽaryP+2006-2010Poor
15Dzivin - Vialiki LiesB?1-3 breeding pairs2000-2009Medium
16Halubickaja PuščaB3-4 breeding pairs2005-2010Good
17Janka floodplainB5 breeding pairs2003-2011Medium
18Kaz`janyB3 breeding pairs2000-2010Good
19Lower Prypiac`B10-15 breeding pairs2005-2010PoorB2
20L`va floodplainB+2005-2010Poor
21Mid Prypiac`B6-9 breeding pairs2008MediumB2
22Nalibockaja PuščaB6 breeding pairs2008Good
23ProstyrB2 breeding pairs2007-2008Good
24Prypiackija balotyB> 10 breeding pairs2011MediumB2
25Sporaŭskaje balotaB1-2 breeding pairs2007Medium
26Staraja Vic`B7 breeding pairs2004GoodB2
27Stary ŽadzienB+2004Poor
28VielutaB+2005-2010Poor
29VydrycaB> 4 breeding pairs2001Poor
30Vyhanaščanskija balotyB9 breeding pairs2007GoodB2

Description of species:

Ад меншых за яго канюхоў i асаеда адрознiваецца вялiкай галавой. Палоска на грудзях i шыi ў светлых асобiн слаба бачная. Ногi папялістыя. Маладыя больш цёмныя, на сподзе цела больш рысак. Палёт павольны, спакойны, з гарызантальна распасцёртымі крыламі. Голас: звонкае «м’ю-ок», або працяглае «хіій-о, хіій-о» моцнае «ок-ок-ок» i хрыплае «хро-iій». Даўжыня цела 62-67 см, размах крылаў 170-185 см. Самка крыху большая за самца.

Падвiды:уЕўропетолькi С. g. gallicus - паўн. Афрыка, паўд. i ўсх. Еўропа, на У да воз.Балхаш i Iрана; C. g. heptueri - Iндыя i Зондскi арх.

Бiятоп:у паўн. частцы арэала - вялiкiя па плошчы старыя i вiльготныя лясы паблiзу балот і лугоў. На Пд - сонечныя, сухія, скалістыя і пясчаныя тэрыторыі з лясамі, лесапаркамi, сухімі кустамі (напр., макія). У гарах - да 1600-2000 м в.у.м. Узімку - падножжы гор, паўпустыні, саванны і нават сельскагаспадарчыя тэрыторыі.

Гняздо:высока на дрэвах, звычайна ў сярэдняй частцы кроны ў развiлцы галiн, на вышыні 3-7 м над зямлёй (у выключных выпадках да 25 м), толькі выпадкова на скалах або зямлі. Пабудавана з некалькiх слаёў плоска складзеных галiн, часта прасвечвае знiзу. Высцiлка адсутнiчае, але па краях гнязда ляжаць свежыя галiнкi розных памераў. Часам займае гнёзды іншых птушак. D = 45-138 см, d = 35-50 см, h =13-21 см.

Яйкi:1, звычайна з аднолькавымi тупымi канцамi, радзей - крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя без бляску з зялёным прасветам. Памеры: 74,5 х 60,0 мм (67,5-81,0 х 50,4-64,6 мм).

Арэал:паўд., цэнтр. i ўсх. Еўропа, ад М. да Сярэд. Азii i Iндыi ўключна, паўн. Афрыка.

Пералёты:ІІІ-IV(V), (VІІІ) IX-X (ХІ).

Месца зiмовак:паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя - зiмуюць у паўн.-ўсх. i цэнтр.-зах. Афрыцы i паўд. Азii (галоўным чынам на Індыйскім субкантыненце).

Беларусь:рэдкі, месцамі адносна нешматлікі пералётны від.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru