Sedge warbler / Acrocephalus schoenobaenus
IBA Map:
IBA list:
№ | IBA | Season | Quality of estimate | Period | Quality of estimate | Trends | IBA criteria |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Mid Prypiac` | B | > 6000 breeding pairs | 2005-2011 | Poor | ↔ | B3 |
Description of species:
Карычневая галава з цёмнымi палоскамi i белым брывом. Верх цела карычнева-алiўкавы, таксама ў палоскi, надхвосце аднакаляровае. Нiз цела белаваты, бакi цела трошкi карычняватыя. Маладыя больш жаўтаватыя, асаблiва на надхвосці i версе галавы. Голас: часта спявае пад час шлюбнага палёту хрыплым i рваным голасам з трэлямi, якiя часам падобныя на галасы iншых птушак «ці-рі-цірі-цірі, цере-цере-церечіп, чіп-чіп, тр-тр-тр-клі-лілі-ліль, чі-чі-цере», а таксама часта паўтараемымi «войт-войт». Позыў «цек», асцерагае хрыплым «чэрр» (вельмi падобна, як трысняговая чаротаўка). Даўжыня цела 13 см, размах крылаў 17-21 см.
Падвіды: не мае.
Біятоп: вільготныя і добра праграваемыя сонцам адкрытыя тэрыторыі з высокай расліннасцю (тарфянікі, якія параслі асакой і невялікімі кустамі); высокiя асокі на забалочаных або абалонных мясцiнах, ускрайкі надводных зараснікаў трыснягу і рагозу з боку сушы, нiзкi надрэчны вярбняк з буйна развiтай кронай. Пазбягае дрэў, густых i высокiх кустоў, скал i адкрытых мясцiн; кормiцца звычайна ад 10-150 см над зямлёй. Сустракаецца таксама на сухiх тэрыторыях, якiя гарантуюць стабiльнае развiццё раслiн, напр., запушчаныя сады, жывая агароджа вакол ферм, рысавыя, ячменныя палi i iншыя збожжавыя, пасевы гароху, канюшыны i рапсу, i нават у маладых лесапасадках сасны, калi вышыня дрэў не перавышае 2 м.
Гняздо: “уціснутае” ў ніжнюю частку куста, праз які расце густая травянiстая расліннасць або ў купіне асакі на зямлi цi да 50 см над ёй. Гняздо глыбокае, у выглядзе куля без верху цi элiптычнае (над вадой). Знешняя частка з шырокіх, выгнутых лістоў травы або асакі, сцёблаў, моху (у нiжняй частцы), часта з павуцiнай; высцілка з сухіх травінак, часта з прымессю суквецця трыснягу, шэрсцi або расліннага пуху. D = 8-12 см, d = 5-6 см, H = 7,5-9 см, h = 4,5-5 см.
Яйкі: 4-6 (3-8), крыху падоўжаныя, светла-аліўкава-зялёныя, алiўкава-жаўтаватыя або аліўкава-шэрыя, пакрытыя вельмі дробнымі і густымі, карычнева-аліўкавымі плямкамі, якiя могуць маскiраваць колер фону. Памеры: 18,0 х 13,5 мм (16,3-19,8 х 13,0-14,5 мм).
Арэал: Еўропа, Каўказ, зах. Сібір да р. Енiсей.
Пералёты: (III)IV-V, (VII) VIII-IX(X).
Месца зімовак: трапічная Афрыка на Пд ад Сахары.
Беларусь: найбольш масавы на гнездаванні з усіх чаротавак пералётны і транзітна мігрыруючы від.