Sand martin / Riparia riparia
IBA Map:
IBA list:
№ | IBA | Season | Quality of estimate | Period | Quality of estimate | Trends | IBA criteria |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Dniepr floodplain Lojeŭ-Žary | B | 20000-30000 breeding pairs | 2003-2004 | Medium | B3 | |
2 | Mid Prypiac` | B | 20000-30000 breeding pairs | 2005 | Medium | ↔ | B3 |
Description of species:
Верх цела карычневы, хвост з невялікай выразкай. Характэрная карычневая папярочная палоска, якая праходзiць праз грудзі, па беламу споду цела i злiваецца з карычневым колерам крылаў. Голас: слабае невыразнае шчабятанне «тріп-трар», позыў «черп, шереп», асцерагаючы - «крет, бріт». Даўжыня цела 12-14 см, размах крылаў 26-29 см.
Падвіды: з 7 падвідаў у Еўропе толькі R. r. riparia- Еўропа на У да Сібіры, паўн.-ўсх. Афрыка, М. Азія, Б. Усход; R. r. diluta - ад р. Урал праз цэнтр. Азію да Манголіі.
Біятоп: адкрытыя, плоскія тэрыторыі паблізу вады, абрывістыя і высокія берагі кантынентальных вадаёмаў і мораў, аддае перавагу рачным далінам, а таксама месцам здабычы галькі, кар’ерам па здабычы гліны, пяску і да т.п. Прыродныя сцены цяснiн. Біятоп харчавання - адкрытыя лугі, балоты, вадаёмы, радзей пасевы. Пад час пералётаў чародамі трымаецца ў зарасніках трыснягу.
Гняздо: у калоніі, у нары, якая перпендыкулярна сцяне абрыву, у верхняй частцы глебы. Калiдор авальны, гнездавая камера ў форме паўшар’я, скупая высцілка з сухой травы і лісця, пер’я. Дыяметр адтуліны 4-7 см, даўжыня калiдора 50-60 см (да 150 см, макс. - 195 см), шырыня камеры 7-14 см, вышыня - 5-12 см.
Яйкі: 4-6 (2-7), белыя, эліптычныя, з тупым вузейшым канцом (вельмі рэдка грушападобныя). Памеры: 17,5 х 12,5 мм (16,0-21,0 х 11,0-13,0 мм).
Арэал: Еўропа, Азія (акрамя крайняй Пн), на Пд да Пакістана і цэнтр. Кітая, Паўн. Амерыка (акрамя Пн), лакальна ў Егіпце (уздоўж Ніла), спарадычна ў Марока.
Пералёты:(ІІІ) IV-V, VIII-IX (X).
Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары, Індыя, Паўд. Амерыка.
Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.