Wigeon / Anas penelope

IBA Criteria:

Photo:

Learn more about the species :

IBA Map:

IBA list:

IBASeasonQuality of estimatePeriodQuality of estimateTrendsIBA criteria
1Liasnaja riverP10000-20000 individuals2004-2011MediumA4i
2Mid Prypiac`P~20000 individuals2005-2011MediumA4i
3Turaŭskaje balonnieP1000-3000 individuals2006-2011Good

Description of species:

Самец у шлюбным уборы папялісты з рыжаватымі грудзьмі і галавой іржавага колеру (са светлым ілбом і верхам). Падхвосце чорнае, люстэрка зялёнае, над ім светлая пляма. Самка, маладыя і самец у негнездавы час бура-карычневыя з больш светлай паласой пад крыламі. У абодвух полаў кароткія, блакітнаватыя дзюбы. Сілуэт качкі-свіцьвы ў палёце нагадвае сілуэт качкі-шылахвосткі, але больш дужы. Голас: у самцоў высокі, звонкі свіст «фіфі-у», «в-фі-у», «сві-у» (таксама і ў палёце), у самак - скрыпучае «керр», «рерр». Даўжыня цела 45-51 см, размах крылаў 75-86 см. Самка крыху меншая за самца.

Падвiды:не мае.

Бiятоп:вялiкiя зарастаючыя вадаёмы са шматлiкiмi акенцамi адкрытай вады.

Гняздо:недалёка ад вады пад прыкрыццем кустоў. Няшчыльнае чашападобнае з невялiкай колькасцю сухой травы. Высцiлка з шэра-папялiстага пуху, галоўным чынам на сценках гнязда. D = 16-26 см, d = 15-18 см, h = 4-8 см.

Яйкi:8-10, крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя або з крэмавым адценнем. Памеры: 55,0 х 39,0 мм (50,0-60,0 х 33,0-41,0 мм).

Арэал:паўн., часткова цэнтр. Еўропа (а таксама Галандыя, Вялікабрытанія, Ірландыя, Ісландыя), паўн. частка Азii (без крайняй Пн да Камчаткі і паўн. Сахаліна).

Пералёты:III-V, IX-XII.

Месца зiмовак:заходнееўрапейскія папуляцыі лакальна аселыя; зах., часткова цэнтр. i паўд. Еўропа, Каспійскае і Чорнае м., паўд. Азiя, паўн., зах. i ўсх. Афрыка, усх. ўзбярэжжа ЗША.

Беларусь:вельмі рэдкі на гнездаванні пералётны від, у час транзітных міграцый бывае даволі шматлікім, асабліва ўвесну.

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru