Sporaŭskaje balota

Download PDF

Code:

Central coordinates:

Location:

Area:

IBA Criteria:

National conservation status:

International conservation status:

IBA Map:

Site description:

Тэрыторыя ўяўляе сабой адзін з буйнейшых у Еўропе комплекс пойменных нізінных балот, якія захаваліся ў натуральным стане. Дзякуючы сваім памерам балотны масіў застаецца стабільнай экасістэмай, якая ў пэўнай ступені не залежыць ад змен на прылягаючых тэрыторыях.

У цэнтры заказніка працякае рака Ясельда з вельмі звілістым і зарослым воднай расліннасцю рэчышчам. Пойма шырынёй ад 0,5 да 2 кіламетраў з абодвух бакоў рэчышча ўяўляе сабой тыповае нізіннае балота. У цэнтры заказніка знаходзіцца возера Спораўскае. Асноўная частка тэрыторыі заказніка занята адкрытымі нізіннымі балотамі (43,2%), нізінныя балоты з мазаічна размешчанымі хмызнякамі займаюць 17,9% плошчы, на долю балот, парослых хмызнякамі, прыходзіцца 4,1%. Сярод балот раскіданы шматлікія невысокія пагоркі і ўзвышшы (мінеральныя астравы). У мінулым мінеральныя астравы былі пакрыты дубова-хваёвымі лясамі, але пазней іх высеклі і гэтыя ўчасткі сталі выкарыстоўваць у якасці выганаў і пашаў. У цяперашні час большая частка сельскагаспадарчых тэрыторый закінута і на іх аднаўляецца натуральная расліннасць.

Раней, да меліярацыі, гідралагічны рэжым ракі Ясельда быў тыповым для раўнінных рэк: кожную вясну бывала высокая паводка, якая змянялася летней межанню. На працягу ўсяго года здараліся рэдкія навадненні, выкліканыя ападкамі. У цяперашні час увесь участак ракі Ясельда вышэй заказніка выпрамлены і зарэгуляваны. На рацэ створаны вадасховішча і рыбгас «Сялец», ад дзейнасці якіх залежыць гідралагічны рэжым на тэрыторыі заказніка. У апошнія гады веснавыя паводкі адсутнічаюць, затое пачасціліся летнія навадненні. Парушэнне гідралагічнага рэжыму прыводзіць да інтэнсіўнага зарастання рэчышча ракі і возера, да штогодніх затапленняў поймы ці, наадварот, моцных засух і пажараў.

Забалочаная пойма характарызуецца ўнікальным, хаця і не вельмі багатым складам раслін. Адзначана крыху больш за 600 відаў раслін. Звязана гэта з тым, што нешматлікія ўзвышэнні рельефу (мінеральныя астравы), якія робяць больш разнастайнай бедную флору балот, у значнай ступені трансфармаваны. На тэрыторыі заказніка налічваецца 18 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, і 13 відаў, якія маюць рэгіянальную значнасць. Акрамя гэтага, тут адзначаны ўнікальныя супольнасці травяністай расліны булаваносца сівога Corynephoretum canescentis, якія прыстасаваліся да росту на сухіх пясчаных выспах ва ўмовах, неспрыяльных для выжывання іншых відаў раслін.

Тэрыторыя заказніка выкарыстоўваецца для наступных відаў гаспадарчай дзейнасці: сенакашэння і выпасу жывёлы (10-15% плошчы), лясной гаспадаркі, палявання і рыбнай лоўлі. На прылягаючых да ўгоддзя, у асноўным меліяраваных, землях вырошчваюцца прапашныя і зерневыя культуры.

Habitats:

Нізінныя балоты – 51,1%, лясы – 32,8%, азёры, вадасховішчы, залітыя вадой торфавырабаткі, рэкі і каналы – 8,9%, лугі – 3,4%, іншыя біятопы - 2,8%.

Birds:

Усяго на гнездаванні ў заказніку адзначана 123 віды птушак.

Тэрыторыя з’яўляецца вызначальным месцам гнездавання віда, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення вяртлявай чаротаўкі Acrocephalus paludicola. Тут гняздуецца каля 9% сусветнай папуляцыі і адзначана самая высокая ў свеце шчыльнасць гэтага віду. Заказнік забяспечвае існаванне папуляцый цэлага шэрагу рэдкіх і знікаючых відаў птушак, сярод якіх два віды (драч Crex crex і дубальт Gallinago media) таксама знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення, а 20 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Акрамя гэтага, тэрыторыя заказніка падтрымлівае папуляцыю чаплі-бугая Botaurus stellaris, якая мае міжнародную значнасць, і папуляцыю чорнага бусла Сісonia nigra нацыянальнай значнасці.

Other animal groups:

Фауна ТВП дастаткова разнастайная: 24 віда звяроў, 6 відаў рэптылій, 8 відаў амфібій, 34 віда рыб.

Populations of IBA trigger species:

SpeciesSeasonQuality of estimatePeriodQuality of estimateTrendsIBA criteria
1PintailB1-5 breeding pairs2007Medium
2BitternB10-20 males only2007Medium
3Little bitternB5-10 breeding pairs2007Medium
4Great white egretP+2007Poor
5Black storkB5 breeding pairs2007Good
6White-tailed eagleN+2007Good
7Short-toed eagleB1-2 breeding pairs2007Medium
8Hen harrierB3 breeding pairs2007Good
9Lesser spotted eagleB1 breeding pairs2007Good
10Spotted eagleB1 breeding pairs2002Good
11Spotted eagleB+2007, 2010Good
12KestrelB1-2 breeding pairs2007Medium
13Red-footed falconP+2007Poor
14HobbyB2-3 breeding pairs2007Medium
15Little crakeB20-30 breeding pairs2007-2010Medium
16CorncrakeB15 males only2010Good
17CraneB3-4 breeding pairs2007Medium
18RuffP+2007Poor
19Jack snipeP+2007Poor
20Great snipeB42-47 males only2010GoodA1
21Black-tailed godwitB5-10 breeding pairs2007MediumA1
22CurlewB2-5 breeding pairs2007Medium
23GreenshankP+2007Poor
24Little gullB5-15 breeding pairs2007PoorB2
25Common gullP+2007Poor
26Little ternN+2007Poor
27Whiskered ternB+2007Poor
28Black ternB100-200 breeding pairs2007MediumB2
29Short-eared owlB1-6 breeding pairs2007Medium
30KingfisherB2-5 breeding pairs2007Medium
31White-backed woodpeckerB5-10 breeding pairs2007Medium
32Savi`s warblerB100-200 breeding pairs2007MediumB3
33Aquatic warblerB491-517 males only2011GoodA1
34Bearded reedlingB10-20 breeding pairs2007Medium

Other biodiversity:

Звяры: барсукMelesmeles.

Амфібіі: чаротавая рапуха Bufocalamita, грабеньчаты трытон Trituruscristatus.

Рэптыліі: балотная чарапаха Emys orbicularis.

Насякомыя: фіялетавы жужаль Carabusviolaceus, залацістаямачны жужаль Carabusclathratus, жужаль менетрые Carabusmenetriesi, жужаль бляскучы Carabusnitens, рашэцісты жужаль Carabuscancellatus, баразнаваты слізняедChlaeniuscostulatus, чатырохбаразнаваты слізняедChlaeniussulcicollis, прыгожая нехаленія Nehalenniaspeciosa, пясчаны скакун Cicindelaarenariaviennensis, звычайны мечнікConocephalusdiscolor, сфагнавы вадамерGerrissphagnetorum.

Расліны: пылкагалоўнiк чырвоны Сephalantherarubra, ядрушка даўгарогая Gymnadeniaconopsea, венерын чаравічак сапраўдны Cypripediumcalceolus, касач сібірскіIrissibirica, падвей стройны Eriophorumgracile, асака ценявая Carexumbrosa, гарычка крыжападобная Gentianacruciata, граздоўнік многараздзельны Botrychiummultifidum, лiкападыела залiўнаяLycopodiellainundata, тайнiк яйцападобны Listeraovata, крапiва кiеўскаяUrticakioviensis, гайнiк цёмна-чырвоны Epipactisatrorubens, чараўнік зеленакветкавы Plathantherachlorantha, верабейнік лекавы Lithospermumofficinale, гарлачык белы Nymphaeaalba.

Threats:

  • Нестабільнасць гідралагічнага рэжыму ракі Ясельда.
  • Забруджванне вады цяжкімі металамі, пестыцыдамі, арганічнымі рэчывамі.
  • Узворванне глебы на мінеральных астравах, дзе растуць рэдкія віды раслін.
  • Скарачэнне сенакашэння з’яўляецца асноўнай прычынай зарастання адкрытых нізінных балот хмызнякамі.
  • Штогоднае веснавое выпальванне расліннасці практыкуецца мясцовым насельніцтвам і наносіць істотную страту біялагічнай разнастайнасці. Асабліва буйныя пашкоджанні адбываюцца ва ўмовах сухой вясны і адсутнасці паводак, калі разам з расліннасцю выпальваецца верхні пласт глебы, карэнні раслін і гінуць усе насякомыя. На такіх выпаленых балотах і лугах большасць відаў птушак перастае гнездавацца.

Recommendations for the conservation:

У 2001 годзе распрацаваны план кіравання заказнікам «Спораўскі», у якім змешчаны рэкамендацыі па вырашэнню большасці пералічаных вышэй праблем. Асноўная ўвага ў плане ўдзелена вырашэнню праблем, звязаных з колькасцю і якасцю вады. З 2011 г. пачата механізаванае кашэнне тэрыторыі поймы, для прадухілення зарастання адкрытых балот хмызнякамі.

References:

Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч., Малашэвіч У.У., Левы С.В.

Отчет по НИР на тему«Проведение учётов индикаторных видов животных в заказниках «Споровский», «Званец», «Средняя Припять» и «Простырь». Науч. Руководитель Карлионова Н.В., Минск., 2010. – 56 с.

План управления республиканским ландшафтным заказником «Споровский» (разработан ГНПО «НПЦ НАН Беларуси по биоресурсам», 2009 г.)

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Вяргейчык Л.А., Грычык В.В., Казулін А.В., Парэйка А.А., Скуратовіч А.М., Сцепановіч Я.М., Фладэ М.)

Authors :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org

Photo:

caretakers

News

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru