Haradzienskaja Svislač
Download PDFCode:
Central coordinates:
Location:
Area:
IBA Criteria:
National conservation status:
International conservation status:
IBA Map:
Site description:
Пойменны водна-балотны комплекс знаходзіцца ў Бераставіцкім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці.
Большую частку тэрыторыі ТВП займае часткова асушаная пойма ракі Свіслач (басейн р. Нёман) і яе прыток – р. Верацейка, якая выкарыстоўваецца пад палі шматгадовых траў, вырошчванне зерневых і тэхнічных культур, сенакосы, а меншую частку займае пойменнае адкрытае злакава-разнатраўна-асаковае балота, якое знаходзіцца ў пойме р. Свіслач (на левабярэжжы). Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць ~3/5 ТВП.
У межах ТВП (за выключэннем паўднёва-усходняй часткі балота, якая адміністрацыйна адносіцца да Гродзенскага раёну) ў 2003 г. па рашэнню Бераставіцкага райвыканкама на аснове рэкамендацый ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) з мэтай захавання біятопаў – месцаў гнездавання глабальна пагражаемага віду – вяртлявай чаротаўкі, быў створаны біялагічны (арніталагічны) заказнік мясцовага значэння «Свіслач».
На балоце ў савецкі час была праведзена паверхневая меліярацыя, ўтвораны сухадольныя грады і прарыты шматлікія каналы, грады параслі хмызняком і дрэвамі, паўднёва-ўсходняя частка балота рэгулярна выкошваецца, што ўтварае павышаную мазаічнасць расліннага покрыва (Созинов, 2009).
Балота і ТВП дзеліць на дзве няроўныя па плошчы часткі аўтатраса Гродна – Вялікая Бераставіца (Свіслач), пры чым паўночна-заходняя частка адміністрацыйна адносіцца да Бераставіцкага, а паўднёва-ўсходняя – да Гродзенскага раёну. Плошча паўночна-заходняй часткі балота прыкладна 1,38 км2, паўднёва-ўсходняй – прыкладна 0,65 км2.
Асноўным відам землекарыстання на тэрыторыі балота з’яўляецца сенакос, яго праводзяць 1-3 разы ў сезон амаль на 10% плошчы балотнага комплексу. Найбольш інтэнсіўна выкарыстоўваюцца заходняя і паўднёва-ўсходняя часткі балота. (Вінчэўскі і інш., 2009)
На тэрыторыі заказніка “Свіслач” выяўлены (Созинов, 2009; Созинов, Мойсейчик, 2010) больш за 250 відаў сасудзістых раслін, якія прадстаўляюць 166 радоў, 53 сямействы, 4 класы, 3 аддзелы. Натуральнае расліннае покрыва водна-балотных угоддзяў заказніка ўтвараюць розныя віды асок і злакаў. (Созинов, Мойсейчик, 2010)
У флоры ТВП адзначаны 28 відаў драўляністых раслін, сярод іх 14 – дрэвы, 13 – хмызнякі, 1 – поўхмызнякі. Дамінуюцьшматгадовыя расліны (амаль 90%). Прыкладна 2/3 флоры заказніка з’яўляецца гіграфільнай, што сведчыць пра пойменны рэжым біятопаў і пра адносную ўстойлівасць да некатастрафічных зменаў гідралагічнага рэжыму гіграфільнай групы, якая і ўтварае фларыстычнае “ядро” ТВП. Флора заказніка параўнальна багатая па відавому складу і тыповая для водна-балотных угоддзяў такога тыпу. Таму яе можна вызначыць як эталонную і рэпрэзентатыўную для нізінных пойменных балот. (Созинов, 2009; Созинов, Мойсейчик, 2010)
У 2007 г. (Созинов, Мороз, 2010) на тэрыторыі ТВП знойдзены ценапапуляцыі рэдкага віду раслін – дзягіля балотнага Angelica palustris (III катэгорыя аховы (VU)). У межах папуляцыі закладзены пробные пляцоўкі згодна з Сістэмай Нацыянальнага маніторынгу расліннага свету Рэспублікі Беларусь.
У 2010-2011 гг былі арганізаваныя гідрахімічныя назіранні на 5 ключавых участках нізіннага балота. Аналіз вынікаў хімічнага складу балотных вод сведчыць, што сезонныя змены хімічнага складу вады невялікія па адных кампанентах мінеральнага складу і дасягаюць значных значэнняў па іншых. Прычыны гэткіх зменаў даволі складаныя і маюць як прыродны (натуральны), так і антрапагенны характар. (Е.Бялова, неапубл. звесткі)
Habitats:
Для расліннага покрыва ТВП характэрны высокі ўзровень комплекснасці: тыповыя асаковыя масівы з буйназлакавымі мезагіграфільнымі лугавымі асацыяцыямі чаргуюцца з аграценозамі і сухадольнымі грывамі. Каля 15% ад усёй тэрыторыі займаюць хмызнякі (вярба) і ольсы, нізінныя балоты – 25%, пойменныя лугі (укл. з сенакосам) – 24%, аграценозы – 35%, іншыя землі (каналы, дарогі і г.д.) – 1%. Лугі і частка асаковага балота ў Гродзенскім раёне выкарыстоўваюцца як сенакос. Недаступныя для сельскагаспадарчай тэхнікі ўчасткі балота і лугоў зарастаюць хмызняком. (Вінчэўскі і інш., 2009; Созинов, Мойсейчик, 2010)
Birds:
Усяго на ТВП у 2000 -10 гг. адзначана больш за 100 віды птушак, некаторыя з якіх гняздуюць. (Дз.Вінчэўскі і інш., неапубл. звесткі)
У 2006-2010 гг. на тэрыторыі балота і прылягаючых пойменных лугоў былі праведзеныя частковыя (у 2006-2007) і поўныя (у 2008-2010 гг.) аднаразовыя ўлікі вяртлявай чаротаўкі, якія паказалі параўнальна моцныя ваганні колькасці спяваючых самцоў гэтага віду (гл. табліцу). Таксама атрымалася пацвердзіць тут гнездаванне віду назіраннямі за самкамі вяртлявай чаротаўкі, якія непакоіліся на гнездавых участках. (Вінчэўскі і інш., 2009)
Пойма ракі Свіслач і яе прытока Верацейкі, ператвораныя ў сельгаспалеткі са шматгадовымі травамі і зерневымі, ўяўляе важны міграцыйны прыпынак для тысяч кнігавак Vanellus vanellus і залацістых севак Pluvialis apricaria, сотняў белых буслоў Ciconia ciconia. Рэшткі нізіннага балота важныя для адпачынку пад час вясновай міграцыі тысяч гусей (белалобых Anser albifrons і гуменніц A. fabalis), соцень качак (свіцьвы Anas penelope, лапаноскі A. clypeata, шылахвосткі A. acuta, чыркі-цыранкі A. crecca) і кулікоў (баталёнаў Philomachus pugnax, случкоў Tringa totanus, цекуноў T. glareola, бакасаў Galinago galinago і інш.). Менавіта на балоце і на суседніх да яго разлівах Свіслачы прыпыняюцца вясной сотні лебедзяў-шыпуноў Cygnus olor і клікуноў C. cygnus. У старарэччы Свіслачы і на балоце штогод гняздуюць дзесяткі чорных Chlidonias niger і белакрылых Ch. leucopterus рыбачак. Вакол поймы Свіслачы ў навакольных вёсках і каля іх гняздуе каля дзесятка пар белых буслоў Ciconia ciconia. (Дз.Вінчэўскі і інш., неапубл. звесткі)
Other animal groups:
Не даследаваліся, дадзеных няма.
Populations of IBA trigger species:
(Вінчэўскі і інш., 2009; Дз.Вінчэўскі і інш., неапубл. звесткі)№ | Species | Season | Quality of estimate | Period | Quality of estimate | Trends (1995-2011) | IBA criteria |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Greylag goose | B | 0-5 breeding pairs | 2006-2011 | Good | ↔ | |
2 | Goosander | W | 0-20 individuals | 2010 | Poor | ||
3 | Bittern | B | 0-5 males only | 2006-2010 | Good | ↑ | |
4 | Great white egret | N | + | 2006-2010 | Poor | ↑ | |
5 | White-tailed eagle | N | + | 2011 | Poor | ||
6 | Hen harrier | P | + | 2000-2004 | Poor | ||
7 | Lesser spotted eagle | N | + | 2006-2010 | Poor | ||
8 | Kestrel | N | + | 2006-2010 | Poor | ||
9 | Corncrake | B | 10-20 males only | 2006-2010 | Medium | ||
10 | Crane | B | 0-5 breeding pairs | 2010 | Medium | ↓ | |
11 | Golden plover | P | 500-2500 individuals | 2008-2011 | Medium | ||
12 | Ruff | P | 50-500 individuals | 2009-2011 | Medium | ||
13 | Black-tailed godwit | B | 5-10 breeding pairs | 2008-2010 | Good | ↑? | A1 |
14 | Short-eared owl | B | 0-2 breeding pairs | 2010 | Medium | ||
15 | Aquatic warbler | B | 30-80 males only | 2006-2010 | Good | ↓ | A1 |
Other biodiversity:
Расліны: дуднiк балотны Angelica palustris, берула прамая Siella erecta.
Віды, якія патрабуюць прафілактычнай аховы і выключна рацыянальнага карыстання: валяр'ян лекавы Valeriana officinalis, гайнік балотны Epipactis palustris, змеявік вялікі Bistorta major, першацвет вясновы Primula veris, вятроўнік звычайны Filipendula vulgaris, вязель рознакаляровы Coronilla varia, пальчатакарэннік мяса-чырвоны Dactylorhiza incarnata, дзядкі валасістыя Agrimonia pilosaды іншыя. (Созинов, 2009; Созинов, Мойсейчик, 2010; Созинов, Мороз, 2009, 2010)
Threats:
- Парушэнне гідралагічнага рэжыму балотнага масіву.
- Зарастанне адкрытых участкаў нізіннага балота і лугоў хмызнякамі з-за скарачэння або спынення сенакашэння.
- Магчымае выпальванне расліннасці ў вясенні перыяд ва ўмовах сухой вясны і нізкім узроўні вады на балоце і прылягаючых тэрыторыях.
- Узворванне ўчасткаў натуральных біятопаў і іх выкарыстанне ў інтэнсіўнай сельскай гаспадарцы.
- Выкарыстанне мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў у непасрэднай блізасці ад нізіннага балота і вадатокаў (абваднога каналу і рэк).
- Вясновае паляванне на вадаплаўных птушак.
- Пад час стварэння заказніка паўднёва-ўсходняя частка балота (ў Гродзенскім раёне) не ўвайшла ў яго межы, таму не мае ніякага статусу аховы.
- Балота і ТВП падзелена аўтадарогай з інтэнсіўным рухам, з-за чаго пад час вясновай міграцыі на месцы размнажэння пад коламі аўтатранспарту гінуць сотні бясхвостых амфібій розных відаў.
Recommendations for the conservation:
- Стварэнне біялагічнага заказніка абласнога значэння “Гарадзенская Свіслач” з уключэннем у яго тэрыторыі і акваторыі ТВП і ненарушаных участкаў усёй прыроднай поймы р.Свіслач у Гродзенскім раёне да яе ўпадзення ў р.Нёман і найбольш шырокай часткі т.зв. Свіслацкага вадасховішча ў гэтым месцы (пр. да в.Дарошавічы ўніз па плыні ракі) як біялагічна адзінай тэрыторыі і акваторыі;
- перыядычны кантроль стану папуляцый гняздуючых звычайных і рэдкіх відаў птушак, асабліва вяртлявай чаротаўкі;
- рэгулярныя даследаванні складу і колькасці птушак-мігрантаў і зімуючых відаў на тэрыторыі ТВП і каля яе межаў;
- вывучэнне асаблівасцяў распаўсюджання іншых груп жывёл, асабліва амфібій і стварэнне адмысловых пераходаў для іх пад аўтадарогай Гродна – Вялікая Бераставіца;
- перыядычны кантроль стану папуляцый раслін – фітаманіторынг, які ўключае вывучэнне структуры і экалагічных свойстваў мадэльных папуляцый эдыфікатараў (укл. з таксонамі драўляністых раслін) і рэдкіх відаў раслін;
- выяўленне новых папуляцый ахоўваемых відаў раслін;
- выяўленне новых месц пражывання рэдкіх і знікаючых відаў жывёл;
- регуляванне і аптымізацыя экалагічных рэжымаў (абвадненне тэрыторыі /павышэнне узроўня стаяння балотных вод праз рэгуляцыю гідралагічнага рэжыму міліяратыўных каналаў);
- забарона на меліярацыю іўзворванне зямель вакол ТВП;
- абмежаванне антрапагенных нагрузак, якія парушаюць жывое надглебавае покрыва, асабліва пад час рэгуляванага сенакашэння цяжкай тэхнікай;
- забарона вясновага палявання на птушак на ТВП і прылеглых тэрыторыях па ўсёй натуральнай даліне р.Свіслач да ўпадзення яе ў р.Нёман і на самай шырокай частцы т.зв. Свіслацкага вадасховічшча;
- забарона збору рэдкіх і ахоўваемых відаў раслін без навуковай неабходнасці;
- афармленне ахоўных абавязкаў на найбольш значныя папуляцыіахоўваемых відаў раслін і жывёл для іх захаванняна ТВП;
- правядзенне дэталёвага геабатанічнага даследавання поймы р. Свіслач, уключна з нанясеннем на мапу раслінных супольнасцяў (выданне мапы расліннасці і стварэнне ГІС ТВП «Гродзенская Свіслач», укл. з гідралагічнай мапай ТВП);
- актыўная праца з мясцовым насельніцтвам па забеспячэнні захавання балота і пойменных лугоў;
- пры неабходнасці – арганізацыя для мясцовага насельніцтва рэгулюемых загатовак лекавых раслін.
References:
- Вінчэўскі, Дз.Я. Папярэднія вынікі ўлікаў вяртлявай чаротаўкі (Acrochephalus paludicola) на нізінным балоце Грайна (Гродзенскі і Бераставіцкія р-ны Гродзенскай вобласці) / Дз.Я. Вінчеўскі, М.І. Гулінскі, Г.В. Гулеўскі, А.В. Созінаў, Я.А. Сліж, Дз.Р. Табуноў, А.В. Вінчэўская, Дз.В. Якубовіч // Актуальные проблемы экологии: мат. V междун. научно-практ. конф. (Гродно, 21-23 окт. 2009 г.) – Гродно: ГрГУ, 2009. – С. 88-91.
- Отчет по научному проекту «Флористический состав растительного покрова водно-болотных угодий биологического заказника местного значения «Свислочь» в рамках проекта ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» – «Международное сотрудничество по сохранению вертлявой камышевки – благотворительная поддержка RSPB», науч. рук. О.В. Созинов. – Гродно, 2009. – 62 с.
- Созинов, О.В. Angelica palustris в биологическом заказнике «Гродненская Свислочь» / О.В. Созинов, Н.В. Мороз // Природные ресурсы Национального парка «Припятский» и других особо охраняемых природных территорий Беларуси: изучение, сохранение, устойчивое использование: Сб. науч. трудов Нац. парка «Припятский», д. Лясковичи, окт. 2009 г. / Национальный парк «Припятский»; редкол.: В.И. Парфенов [и др.]. – Минск, 2009. – С. 181-182.
- Созинов, О.В. Флористический состав растительного покрова водно-болотных угодий биологического заказника местного значения «Свислочь» (Гродненская область, Беларусь) / О.В. Созинов, Е.В. Мойсейчик // Веснік ГрДУ. – Серыя 2. – № 2 (96). – 2010. – С. 152-156.
- Созинов, О.В. Популяционная изменчивость Angelicapalustris (Bess.) Hoffm. в условиях биологического заказника «Свислочь» / О.В. Созинов, Н.В. Мороз // Состояние природной среды Полесья и сопредельных территорий: материалы регион. науч.-практ. конф. студентов, Брест, 25 апр. 2010 г. / Брест. гос. ун-т им. А.С. Пушкина;– Брест, 2010. – С. 87-89.
Authors :
* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org